We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 96

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 95 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 97 →

1Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная.

2Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд - аснова трона Ягонага.

3Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.

4Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.

5Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.

6Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.

7Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.

8Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,

9бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.

10Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.

11Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.

12Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.

← ПСАЛТЫР 95 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 97 →

ПСАЛТЫР 96 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)