We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 97

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 96 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 98 →

1Псальма Давідава.

2Паказаў Гасподзь выратаваньне Сваё, адкрыў перад вачыма народаў праўду Сваю.

3Успомніў Ён міласьць Сваю да Якава і вернасьць Сваю да дома Ізраілевага. Усе канцы зямлі ўбачылі ратунак Бога нашага.

4Усклікайце Госпаду, уся зямля; радуйцеся, весялецеся і сьпявайце;

5сьпявайце Госпаду з арфаю, з арфаю і з псальмамі;

6з гукамі труб і рога радуйцеся прад Валадаром Госпадам.

7Хай шуміць мора і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім;

8хай у далоні пляскаюць рэкі; хай радуюцца разам горы

9прад абліччам Госпада; бо Ён ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы - па праўдзе.

← ПСАЛТЫР 96 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 98 →

ПСАЛТЫР 97 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)