We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 98

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 97 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 99 →

1Псальма Давідава.

2Гасподзь на Сіёне вялікі, і высокі Ён над усімі народамі.

3Хай славіць вялікае і грознае імя Тваё: сьвятое яно!

4І магутнасьць цара любіць суд. Ты сьцьвердзіў справядлівасьць; суд і праўду Ты ўчыніў у Якаве.

5Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся падножжу Ягонаму: сьвятое яно!

6Майсей і Аарон паміж сьвятарамі, і Самуіл паміж тымі, хто кліча імя Ягонае, клікаў да Госпада, і Ён слухаў іх;

7У слупе хмарным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі Яго запаведзі і пастановы, якія Ён даў ім.

8Госпадзе, Божа наш! Ты слухаў іх; Ты быў ім Богам, Які даруе і карае за дзеі іхнія.

9Праслаўляйце Госпада, Бога нашага, і пакланяйцеся на сьвятой гары Ягонай; бо сьвяты Гасподзь, Бог наш.

← ПСАЛТЫР 97 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 99 →

ПСАЛТЫР 98 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)