We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 95

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 94 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 96 →

1Пахвальная песьня Давідава. На будову дома.

2сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;

3абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;

4бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.

5Бо ўсе багі народаў - ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.

6Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.

7Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;

8дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;

9пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!

10Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.

11Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;

12хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровах

13прад абліччам Госпада, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.

← ПСАЛТЫР 94 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 96 →

ПСАЛТЫР 95 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)