We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 18

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 17 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 19 →

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.

3Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адмыкае веды.

4Няма мовы, і няма гаворкі, дзе ня чуўся б іхні голас.

5Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. Ён паставіў у іх жытло сонцу,

6і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:

7ад краю нябёсаў зыход ягоны, і шэсьце ягонае да краю іхняга, і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.

8Закон Госпада дасканалы, ён мацуе душу; адкрыцьцё Госпада слушнае, умудрае простых.

9Загады Госпада справядлівыя, разьвясельваюць сэрца; наказ Госпада сьветлы, прасьвятляе вочы.

10Страх Гасподні чысты, застаецца навечна. Суды Гасподнія - ісьціна, усе справядлівыя;

11яны больш жаданыя за золата і нават за мноства золата чыстага, за мёд саладзейшыя і за кропелькі з сотаў;

12і раб Твой вартуецца імі; у захаваньні іхнім вялікая дзяка.

13Хто ўгледзіць пагрэшкі свае? Ад тайных маіх ачысьці мяне,

14і ад наўмысных утрымай раба Твайго, каб не завалодалі мною. Тады я буду беззаганны і чысты ад вялікай разбэшчанасьці.

15Хай будуць словы з вуснаў маіх і помыслы сэрца майго даспадобы Табе, Госпадзе, цьвярдыня мая і Збаўца мой!

← ПСАЛТЫР 17 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 19 →

ПСАЛТЫР 18 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)