We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 17

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 16 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 18 →

1Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда, калі ён прамовіў ад Госпада словы гэтай песьні ў той дзень, як Гасподзь вызваліў яго з рук усіх ягоных ворагаў і з рукі Саўлавай. І ён сказаў:

2палюблю Цябе, Госпадзе, моц мая!

3Гасподзь мой прытулак і цьвярдыня мая, мой Бог - скала мая; на Яго я спадзяюся, шчыт мой, рог ратунку майго і прытулак мой.

4Паклічу Госпада, годнага пакланеньня, і ад ворагаў маіх уратуюся.

5Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне;

6ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.

7У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.

8Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог;

9падняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных вагонь пажыральны; гарачае вугольле сыпалася зь Яго.

10Нахіліў Ён нябёсы і сышоў, і змрок - пад нагамі ў Яго.

11І сеў на херувімаў і паляцеў, і памчаўся на крылах ветру.

12І зрабіў сваёю заслонаю змрок, і ценем вакол Сябе змрок водаў, хмараў нябесных.

13Ад бляску, што прад Ім, уцякалі аблокі Ягоныя, град і вугольле вогненнае.

14І загрымеў у нябёсах Гасподзь, і падаў Усявышні Свой голас, град і вогненнае вугольле.

15Пусьціў стрэлы Свае, і расьсеяў іх, мноства маланак, і рассыпаў іх.

16І сталіся крыніцы водаў, і адчыніліся асновы сусьвету ад грознага голасу Твайго, Госпадзе, ад подыху гнеўнага духу Твайго.

17Ён працягнуў з вышыні Сваю руку і ўзяў мяне, і дастаў мяне з многіх водаў,

18уратаваў мяне ад ворага майго дужага і ад ненавісьнікаў маіх, якія былі дужэйшыя за мяне.

19Яны паўсталі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але Гасподзь быў мне апораю.

20Ён вывеў мяне на шырокае месца і вызваліў мяне; бо ўпадабаў мяне.

21Даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне;

22бо я трымаўся дарог Гасподніх і ня быў бязбожны прад Богам маім;

23бо ўсе наказы Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не адступаўся.

24Я быў прад Ім беззаганны і асьцерагаўся, каб не зграшыць,

25і даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх прад вачыма Ягонымі.

26Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым - шчыры,

27з чыстым - чысты, а з хітрым - паводле хітрыны ягонай.

28Бо Ты людзей прыгнечаных цешыш, а вочы пагардлівыя прыніжаеш.

29Ты запальваеш сьветач мой, Госпадзе; Бог мой прасьвятляе цемру маю.

30З табою я пабіваю войска, з Богам маім узыходжу на мур.

31Бог! - Беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова ў Госпада; Ён шчыт усім, хто на Яго спадзяецца.

32Бо хто Бог, апрача Госпада, і хто абарона, апрача Бога нашага?

33Бог апаясвае мяне сілаю і пракладае мне правільны шлях,

34робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях маіх становіць мяне;

35вучыць рукі мае змагацца, і мышцы мае ламаюць лук медны.

36Ты даў мне шчыт ратунку Твайго, і правіца Твая падтрымлівае мяне, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне.

37Ты пашыраеш крок мой пада мною, і ня хістаюцца ногі мае.

38Я перасьледую ворагаў маіх і даганяю іх, і не вяртаюся, пакуль ня вынішчу іх;

39пабіваю іх, і ня могуць яны падняцца; пападаюць пад ногі мае,

40бо Ты аперазаў мяне сілаю для вайны і кінуў пад ногі мне тых, што на мяне паўсталі;

41ты павярнуў да мяне тылам ворагаў маіх; і я зьнішчаю тых, што ненавідзяць мяне:

42яны лямантуюць, ды няма каму іх ратаваць; да Госпада - але Ён ня слухае іх;

43я расьсейваю іх, як пыл перад абліччам ветру, як вулічны бруд тапчу іх.

44Ты збавіў мяне ад бунту народу, паставіў мяне галавою іншапляменцаў; народ, якога я ня ведаў, служыць мне;

45па адной чутцы пра мяне скараюцца мне; чужынцы лісьлівяцца перада мною.

46Іншапляменцы бялеюць і трымцяць ва ўмацаваньнях сваіх.

47Жывы Гасподзь, і дабраславёны мой абаронца! Хай будзе ўслаўлены Бог ратунку майго.

48Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы,

49і вызваляе мяне ад ворагаў маіх! Ты ўзьнёс мяне над тымі, хто паўстае супраць мяне, і ад чалавека жорсткага мяне выбавіў.

50За гэта праслаўлю Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму;

51таму, хто велічна ратуе цара і творыць міласьць памазанцу Твайму Давіду і роду Ягонаму навечна.

← ПСАЛТЫР 16 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 18 →

ПСАЛТЫР 17 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)