We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 16

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 15 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 17 →

1Малітва Давідава.

2Ад аблічча Твайго хай будзе мне суд; хай паглядзяць вочы Твае на справядлівасьць.

3Ты праверыў сэрца маё, ноччу мяне наведаў, выпрабаваў мяне, і не знайшоў анічога; ад думак маіх не адступаюцца вусны мае.

4У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.

5Умацуй мае крокі на дарогах Сваіх, хай ногі мае не пахіснуцца.

6Да Цябе заклікаю, бо Ты пачуеш мяне, Божа; прыхілі Тваё вуха да мяне, пачуй словы мае.

7Пакажы Тваю літасьць дзівосную; Ратаўнік тых, што на Цябе спадзяюцца, ад тых, што супрацівяцца правіцы Тваёй;

8ахавай мяне, як вока; у цяні Тваіх крылаў аслані мяне

9ад бязбожных, што на мяне нападаюць, - ад ворагаў душы маёй, што абступілі мяне:

10яны замкнуліся ў тлушчы сваім, пагардліва гавораць вуснамі сваімі.

11На кожным кроку нашым цяпер абступаюць нас; напружылі вочы свае, каб скінуць мяне на зямлю;

12яны падобныя на ільва, што прагне здабычы, падобныя на ільвяня, што сядзіць у схованцы.

13Паўстань, Госпадзе, папярэдзь іх, скінь іх. Выбаві душу маю ад бязбожнага мечам Тваім,

14ад людзей - рукою Тваёю, Госпадзе, ад людзей сьвету, чыя доля, у гэтым жыцьці, чыё чэрава Ты напаўняеш са скарбонак Тваіх; сыны іхнія сытыя, і рэшту пакінуць дзецям сваім.

15А я ў праўдзе буду глядзець на аблічча Тваё; прачнуўшыся, буду насычацца вобразам Тваім.

← ПСАЛТЫР 15 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 17 →

ПСАЛТЫР 16 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)