We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 136

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 135 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 137 →

1Давідава.

2На вербах пасярод яго павесілі мы свае арфы.

3А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі - весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».

4Як нам сьпяваць Гасподнюю песьню на чужынскай зямлі?

5Калі забуду цябе, Ерусаліме, хай забудзе мяне правіца мая;

6хай прыліпне язык мой да паднябеньня, калі помніць цябе я ня буду, калі не пастаўлю Ерусаліма на чале весялосьці маёй.

7Прыгадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дзень Ерусаліма, калі казалі яны: «руйнуйце, руйнуйце да падмурка яго».

8Дачка Вавілона, спусташальніца! дабрашчасны, хто ўдзеліць табе за тое, што зрабіла ты нам!

9Дабрашчасны, хто возьме й заб'е немаўлятак тваіх аб камень!

← ПСАЛТЫР 135 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 137 →

ПСАЛТЫР 136 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)