1Алілуя.
2Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
3Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
4Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
5Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;
6уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
7стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
8сонца - на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
9месяц і зоркі - на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
10пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
11вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
12рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
13разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
14і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
15і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
16правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
17пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
18і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
19Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
20і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
21і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
22у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
23спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
24і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
25ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.
26Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.