We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 137

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 136 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 138 →

1Давідава.

2кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.

3У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.

4Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх

5і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.

6Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.

7Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.

8Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай.

← ПСАЛТЫР 136 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 138 →

ПСАЛТЫР 137 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)