We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 89

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 88 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 90 →

1Малітва Майсея, чалавека Божага.

2Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.

3Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.

4Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!

5Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.

6Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны - як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;

7бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.

8Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.

9Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.

10Дзён гадоў нашых - семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара - праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.

11Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?

12Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.

13Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,

14раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя.

15Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.

16Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх - слава Твая;

17і хай будзе добрая воля Госпада Бога нашага на нас, і ў дзеях рук нашых пасабляй нам, у дзеях рук нашых пасабляй.

← ПСАЛТЫР 88 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 90 →

ПСАЛТЫР 89 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)