We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 88

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 87 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 89 →

1Вучэньне Этана Эзрахіта.

2Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна, з роду ў род абвяшчаць праўду Тваю вуснамі маімі,

3бо кажу: будзе навек пакладзена ласка, на нябёсах уцьвердзіў Ты праўду Тваю, калі сказаў:

4«Я склаў запавет з выбранцам Маім, прысягаўся Давіду, рабу Майму:

5навечна ўгрунтую семя тваё, і твой род уладжу навечна».

6І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых,

7бо хто на нябёсах дараўнаецца з Богам? хто паміж сынамі Божымі спадобніцца Госпаду?

8Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго атачае.

9Госпадзе, Божа сіл! хто моцны, як Ты, Госпадзе? І праўда Твая навокал Цябе.

10Ты валадарыш над лютасьцю мора; калі ўздымаюцца хвалі яго, Ты іх таймуеш.

11Ты скінуў Раава, як пабітага; моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.

12Твае - нябёсы і Твая - зямля; сусьвет, і што напаўняе яго, Ты заснаваў.

13Поўнач і поўдзень Ты стварыў; Фавор і Ярмон зь імя Твайго радуюцца.

14Моцная мышца Твая, дужая рука, высокая правіца Твая!

15Правасудзьдзе й істасьць - аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.

16Дабрашчасны народ, які ведае трубны кліч! Яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго, Госпадзе;

17а зь імя Твайго радуюцца кожны дзень, і праўдаю Тваёю хваляцца,

18бо Ты акраса сілы іхняе, і добраю воляй Тваёю ўзвышаецца рог наш.

19Ад Госпада - шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраілевага цар наш.

20Калісьці казаў Ты ва ўяве сьвятому Твайму і сказаў: «Я дапамог мужнаму, узьнёс абранца з народу.

21Я здабыў Давіда, раба Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.

22Рука Мая будзе зь ім, і мышца Мая ўмацуе яго.

23Вораг не пераможа яго, і сын беззаконьня ня ўцісьне яго.

24Скрышу перад ім ворагаў ягоных, і паб'ю ненавісьнікаў ягоных,

25і праўда Мая і ласка Мая зь ім, і Маім імем узвысіцца рог ягоны,

26і пакладу на мора руку ягоную, і на рэкі - правіцу ягоную

27Ён будзе клікаць мяне: Ты Бацька мой, Бог мой і цьвярдыня ратунку майго.

28І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных,

29навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны.

30І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон - як дні неба.

31Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой, і ня будуць хадзіць паводле наказаў Маіх;

32калі парушаць пастановы Мае, і загадаў Маіх не захаваюць:

33наведаю жазлом беззаконьне іхняе, і ўдарамі - няпраўду іхнюю;

34а ласкі Маёй не пазбаўлю яго, і не зьмяню ісьціны Маёй.

35Не парушу запавету Майго, і не памяняю таго, што выйшла з вуснаў Маіх,

36Аднойчы прысягнуў сьвятасьцю Маёю: а ці зманю Давіду?

37Семя ягонае будзе вечна, і трон ягоны, як сонца, прада Мною;

38вечна будзе цьвёрды, як месяц, і сьведка праўдзівы на нябёсах».

39Але Ты адкінуў і пагардзіў, угневаўся на памазанца Твайго;

40занядбаў запавет з рабом Тваім, кінуў на зямлю вянок ягоны;

41разбурыў усе агароджы ягоныя, абярнуў у руіны крэпасьці ягоныя.

42Рабуюць яго ўсе, хто праходзіць дарогаю; пасьмешышчам стаўся ён суседзям сваім.

43Ты ўзвысіў правіцу супраціўцаў ягоных, парадаваў усіх ворагаў ягоных.

44Ты павярнуў назад лязо меча ягонага, і не ўмацаваў яго ў бітве;

45адабраў у яго бляск, і трон ягоны скінуў долу;

46скараціў дні маладосьці ягонай, і пакрыў яго сорамам».

47Дакуль, Госпадзе, будзеш хавацца няспынна, будзе палаць лютасьць Твая, як вагонь?

48Прыгадай, які век мой: на якую марноту стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?

49Хто зь людзей жыў - і ня бачыў сьмерці, выбавіў душу сваю ад рукі апраметнай?

50Дзе ранейшыя міласьці Твае, Госпадзе? Ты прысягаў Давіду ісьцінай Тваёю.

51Прыгадай, Госпадзе, паганьбеньне рабоў Тваіх, якое нашу я ў нетрах маіх ад усіх моцных народаў,

52як бэсьцяць ворагі Твае, Госпадзе, як няславяць сьляды памазанца Твайго.

53Дабраславёны Гасподзь навечна! Амін, амін!

← ПСАЛТЫР 87 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 89 →

ПСАЛТЫР 88 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)