We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 72

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 71 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 73 →

1Псальма Асафава.

2А я - ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, -

3я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,

4бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;

5на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.

6Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;

7вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,

8сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;

9вусны свае ўзносяць да неба, - а іхні язык па зямлі валачэцца.

10Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю

11і кажуць: «як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?»

12І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.

13І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,

14і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?

15Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.

16І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,

17пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.

18Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.

19Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!

20Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, Госпадзе, іх разбудзіўшы, зьнішчыш іхнія мроі.

21Калі кіпела сэрца маё і трымцела нутрына мая,

22быў я тады неразумны, нічога ня цяміў; як быдла быў я прад Табою.

23Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку:

24Ты вядзеш мяне паводле радаў Тваіх, і потым у славу прымаеш мяне.

25Хто мне на небе? і з Табою нічога не хачу на зямлі.

26Зьнемагае цела маё і сэрца маё; Бог - цьвярдыня сэрца майго і частка мая навечна,

27бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.

28А мне добра набліжацца да Бога! На Госпада Бога паклаў я надзею маю, каб абвяшчаць усе дзеі Твае!

← ПСАЛТЫР 71 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 73 →

ПСАЛТЫР 72 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)