We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 71

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 70 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 72 →

1Пра Саламона. Псальма Давідава.

2няхай судзіць людзей Тваіх справядліва і ўбогіх Тваіх на судзе;

3няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду;

4няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, -

5і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў.

6Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю;

7У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:

8ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі;

9упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл;

10цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць;

11і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму;

12бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,

13умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе;

14ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі;

15і будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі, і будуць маліцца за яго няспынна, кожнага дня дабраслаўляць яго;

16на зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор; і плады ягоныя захвалююцца, быццам лес на Ліване, і ў гарадах размножацца людзі, як трава на зямлі;

17будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае; і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго.

18Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды,

19і дабраславёнае імя славы Ягонае навечна, і напоўніцца славаю Яго ўся зямля. Амін і амін.

20Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага.

← ПСАЛТЫР 70 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 72 →

ПСАЛТЫР 71 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)