We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 144

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 143 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 145 →

1Хвала Давідава.

2Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.

3Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.

4Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.

5А я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй і пра высокія чыны дзеі Твае.

6Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.

7Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.

8Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.

9Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.

10Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;

11хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,

12каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.

13Царства Тваё - царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё - ва ўсе роды.

14Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.

15Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;

16адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.

17Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.

18Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.

19Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.

20Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.

21Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.

← ПСАЛТЫР 143 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 145 →

ПСАЛТЫР 144 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)