We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 143

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 142 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 144 →

1Давідава супроць Галіяфа.

2літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае.

3Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш?

4Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы.

5Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца;

6блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх.

7Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх,

8чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны.

9Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю,

10даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча.

11Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны.

12Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя - як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах.

13Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых;

14хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых.

15Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог.

← ПСАЛТЫР 142 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 144 →

ПСАЛТЫР 143 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)