We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 103

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 102 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 104 →

1Псальма Давідава пра стварэньне сьвету.

2Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону,

3ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру.

4Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх - з вагню палымянага.

5Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.

6Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць.

7Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;

8узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў.

9Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць.

10Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды,

11пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю.

12Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы.

13Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца.

14Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў,

15і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.

16Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;

17на іх гняздуюцца птушкі: яліны - пад гняздо буслам,

18высокія горы - сарнам; каменныя скалы - сховы зайцам.

19Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад.

20Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;

21ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.

22Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы;

23выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.

24Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх.

25Гэта мора - вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія;

26там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім.

27Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова.

28Даеш ім - прымаюць; адкрываеш далоню Тваю - насычаюцца дабром;

29схаваеш аблічча Тваё - палохаюцца; забіраеш у іх дух - паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца;

30пашлеш дух Твой - ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі.

31Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.

32Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца.

33Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я ёсьць.

34Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе.

35Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!

← ПСАЛТЫР 102 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 104 →

ПСАЛТЫР 103 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)