We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ВЫСЛОЎІ 18

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ВЫСЛОЎІ 17 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 19 →

1Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.

2Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.

3З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды - ганьба.

4Слова з вуснаў чалавечых - глыбокія воды; крыніца мудрасьці - бруісты паток.

5Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.

6Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку.

7Язык бязглуздага - пагібель яму, а вусны яго - сетка на душу ягоную.

8Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны гладка ўваходзяць у нутро чалавека.

9Нядбалы ў працы сваёй - брат марнатраўцы.

10Імя Госпада - моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.

11Маёмасьць багатага - як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.

12Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.

13Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.

14Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух - хто можа ўмацаваць яго.

15Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.

16Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.

17Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе.

18Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.

19Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.

20Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца.

21Сьмерць і жыцьцё - ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.

22Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.

23З мальбою гаворыць убогі, а багаты адказвае груба.

24Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.

← ВЫСЛОЎІ 17 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 19 →

ВЫСЛОЎІ 18 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)