We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁВА 37

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁВА 36 ЁВА ЁВА 38 →

1І ад гэтага дрыжыць сэрца маё і зрушылася зь месца свайго.

2Слухайце, слухайце голас Яго і гром з вуснаў Ягоных.

3Пад усім небам раскаты Ягоныя, і бляск Ягоны - да краёў.

4За ім грыміць голас; грыміць Ён голасам велічы Сваёй і ня спыняе яго, калі голас Ягоны пачуты.

5Даўно грыміць Бог голасам Сваім, чыніць дзеі вялікія, нам не спасьцігальныя.

6Бо сьнегу Ён кажа: будзь на зямлі; гэтак сама дробны дождж і вялікі дождж у Ягонай уладзе.

7Ён кладзе пячатку на руку кожнаму чалавеку, каб усе людзі ведалі дзею Яго.

8Тады зьвер сыходзіць у сховішча і застаецца ў сваіх логавах.

9З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы - сьцюжа.

10Ад павеву Божага паходзіць лёд, і паверхня вады сьціскаецца.

11Гэтак сама вільгацьцю напаўняе Ён хмары, і воблакі сеюць сьвятло Ягонае,

12і яны кіруюцца паводле намераў Ягоных, каб выканаць тое, што Ён загадае ім на ўлоньні населенай зямлі.

13Ён загадвае ім ісьці альбо дзеля пакараньня, альбо ў дабраволеньне, альбо дзеля памілаваньня.

14Слухай гэтага, Ёў; стой і разумей дзівосныя дзеі Божыя.

15Ці ведаеш, як Бог кіруе імі і загадвае сьвятлу зьзяць з воблака Свайго?

16Ці разумееш раўнавагу воблакаў, дзівосную дзею Найдасканалейшага ў веданьні?

17Як награваецца твая вопратка, калі Ён супакойвае зямлю з поўдня?

18Ці ж ты зь Ім распасьцёр нябёсы, цьвёрдыя, як літае люстра?

19Навучы нас, што сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры нічога ня можам ведаць.

20Ці будзе абвешчана Яму, што я кажу? Ці сказаў хто, што сказанае даносіцца Яму?

21Цяпер ня бачна яркага сьвятла ў воблаках, але праляціць вецер і расчысьціць іх.

22Сьветлае надворэе прыходзіць з поўначы, і вакол Бога страшэнная прыгажосьць.

23Усеўладца! мы не дасягаем Яго. Ён вялікі сілаю і поўніцаю правасудзьдзя. Ён ні на кога не гняце.

24Таму хай багавеюць прад Ім людзі, і хай дрыжаць прад Ім усе мудрыя сэрцам!

← ЁВА 36 ЁВА ЁВА 38 →

ЁВА 37 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)