We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁВА 36

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁВА 35 ЁВА ЁВА 37 →

1І гаварыў далей Эліуй і сказаў:

2пачакай мяне крыху, і я пакажу табе, што я маю яшчэ што сказаць за Бога.

3Пачну мае разважаньні здалёку і аддам справядлівасьць Садзецелю майму,

4бо словы мае сапраўды не мана: перад табою - дасканалы ў пазнаньні.

5Вось, Бог магутны і не пагарджае моцнага сілаю сэрца;

6Ён не падтрымлівае бязбожных і аддае належнае прыгнечаным;

7Ён не адварочвае вачэй Сваіх ад праведнікаў, а з царамі назаўсёды садзіць іх на троне, і яны ўзвышаюцца.

8Калі ж яны закаваныя ў ланцугі і трымаюцца ў аковах гароты,

9дык Ён паказвае ім на дзеі іхнія і на беззаконьні іхнія, бо яны памножыліся,

10і адчыняе ім вуха дзеля настаўленьня на розум і кажа ім, каб яны адхінуліся ад бязбожнасьці.

11Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, дык правядуць дні свае ў дабрадзенстве і гады свае ў радасьці;

12калі ж не паслухаюцца, дык загінуць ад стралы і памруць у неразумстве.

13А крывадушнікі пестуюць у сэрцы гнеў і не заклікаюць Яго, калі Ён замыкае іх у ковы;

14таму і душа іхняя памірае ў маладосьці і жыцьцё іхняе з блуднікамі.

15Ён ратуе беднага ад бяды ягонай і ва ўціску адчыняе вуха яму.

16І цябе вывеў бы Ён зь цясноцьця на прастору, дзе няма сьціску, і тое, што пастаўляецца на стол твой, было б напоўнена тлушчам;

17але ты перапоўнены думкамі бязбожных: меркаваньні іх і асуда - блізкія.

18Хай не пакарае цябе гнеў Божы караю! Вялікі выкуп ня выратуе цябе.

19Ці дасьць Ён якую цану твайму багацьцю? Не, - ні золату і ніякаму скарбу.

20Не жадай той ночы, калі народы вынішчаюцца на месцы сваім.

21Сьцеражыся, ня схіляйся да бязбожнасьці, якую ты паставіў над пакутаю.

22Бог высокі магутнасьцю Сваёю, і хто такі, як Ён, настаўнік?

23Хто пакажа Яму шлях Ягоны: хто можа сказаць: Ты робіш несправядліва?

24Памятай пра тое, каб узвышаць дзеі Ягоныя, якія людзі бачаць.

25Усе людзі могуць бачыць іх, чалавек можа бачыць іх здалёк.

26Вось, Бог вялікі, і мы ня можам спазнаць Яго; лік гадоў Ягоных недасьледны.

27Ён забірае кроплі вады; яны ў мностве выліваюцца дажджом:

28з хмараў капаюць і выліваюцца зьлівай на людзей.

29Хто можа таксама спасьцігнуць прыцягненьне воблакаў, трэск намёта Ягонага?

30Вось, Ён распасьцірае над ім сьвятло Сваё і пакрывае дно мора.

31Адтуль Ён судзіць народы, дае багата ежы.

32Ён трымае ў далонях Сваіх маланку і загадвае ёй, каго біць.

33Трэск яе дае знак пра яе; жывёлы таксама адчуваюць, што адбываецца.

← ЁВА 35 ЁВА ЁВА 37 →

ЁВА 36 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)