We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁВА 35

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁВА 34 ЁВА ЁВА 36 →

1І гаварыў далей Эліуй і сказаў:

2ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: «я праўдзівейшы за Бога»?

3Ты сказаў: «якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?»

4Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:

5зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.

6Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?

7Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?

8Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.

9Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;

10але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,

11Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?

12Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.

13Але няпраўда, што Бог ня чуе і Ўсеўладны не глядзіць на гэта.

14Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго.

15А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,

16Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.

← ЁВА 34 ЁВА ЁВА 36 →

ЁВА 35 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)