We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ІСАІ 4

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ІСАІ 3 ІСАІ ІСАІ 5 →

1І схопяцца сем жанчын за аднаго мужчыну ў той дзень, і скажуць: «свой хлеб будзем есьці, і сваю адзежу будзем насіць, толькі хай называцьмемся імем тваім, - здымі ганьбу з нас».

2У той дзень галіна Госпада явіцца ў красе і пашане, і плод зямлі - у велічы і славе, ацалелым сынам Ізраіля.

3Тады тыя, што засталіся на Сіёне і ацалелі ў Ерусаліме, назавуцца сьвятымі, усе запісаныя ў кнігу на жыцьцё ў Ерусаліме,

4калі Гасподзь абмые бруд дачок Сіёна і ачысьціць кроў Ерусаліма з асяродзьдзя яго духам суду і духам агню.

5І створыць Гасподзь над усякай мясьцінай гары Сіёна і над сходамі яе воблака і дым у час дня і зьзяньне полымнага агню ў час ночы; бо над усім пашанным будзе покрыва.

6І будзе намёт для засені ўдзень ад сьпёкі і для сховішча і абароны ад непагадзі і дажджу.

← ІСАІ 3 ІСАІ ІСАІ 5 →

ІСАІ 4 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)