We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ІСАІ 3

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ІСАІ 2 ІСАІ ІСАІ 4 →

1Вось, Гасподзь, Гасподзь Саваоф, адбярэ ў Ерусаліма і ў Юды посах і кій, усякае сілкаваньне хлебам і ўсякае сілкаваньне вадою,

2адважнага правадыра і ваяра, судзьдзю і прарока, і празорцу і старца,

3пяцідзясяцкага, і заможніка, і радцу, і мудрага мастака, і майстра ў слове.

4І дам ім хлапцоў у начальнікі, і дзеці будуць валадарыць над імі.

5І ў народзе адзін будзе прыгнятацца другім, і кожны блізкім сваім; малады будзе нахабна заносіцца над старым, і прасталюднік над заможнікам.

6Тады ўхопіцца чалавек за брата свайго, у сямэі бацькі свайго, і скажа: «у цябе ёсьць адзеньне, будзь нашым правадыром, і хай будуць гэтыя руіны пад рукою тваёю».

7А ён з прысягаю скажа: «не магу загоіць ранаў грамадства; і ў маім доме няма ні хлеба, ні вопраткі; не рабеце мяне правадыром народу».

8Так рухнуў Ерусалім, і ўпаў Юда, бо язык іх і дзеі іхнія - супроць Госпада, абразьлівыя вачам славы Ягонай.

9Выраз іх твараў сьведчыць супроць іх, і пра грэх свой яны расказваюць адкрыта, як Садомляне, не хаваюць: гора душы іхняй! бо самі на сябе наклікаюць ліха.

10Скажэце праведніку, што добра яму: бо ён будзе есьці плады ўчынкаў сваіх;

11а беззаконьніку гора: бо будзе яму адплата за дзеі рук ягоных.

12Прыгнятальнікі народу Майго - дзеці, і жанчыны валадараць над ім. Народзе Мой! правадыры твае ўводзяць цябе ў аблуду, і дарогу сьцежак тваіх папсавалі.

13Паўстаў Гасподзь на суд - і стаіць, каб судзіць народы.

14Гасподзь уступае ў суд са старэйшынамі народу Свайго і з князямі яго: вы спустошылі вінаграднік; нарабаванае ў беднага - у вашых дамах.

15Навошта ўціскаеце люд Мой і прыгнятаеце бедных? кажа Гасподзь, Гасподзь Саваоф.

16І сказаў Гасподзь: за тое, што пышаюцца дочкі Сіёна, і ганарыста ходзяць, падняўшы шыю, і спакушаюць вачыма, і выступаюць гардзейскай хадою, і брынчаць ланцужкі на іхніх нагах,

17сьпляшывіць Гасподзь цемя дочкам Сіёна, і адкрые Гасподзь сарамату іхнюю.

18У той дзень адбярэ Гасподзь аздобы: прыгожыя ланцужкі на нагах і спражкі, і зорачкі, і дыядэмы,

19завушніцы, і пацеркі, і наплечнікі, і вяслы і бранзалеткі, і паясы, і пляшачкі з пахошчамі, і падвескі чароўныя,

20пярсьцёнкі і колцы ў нос,

21вопратку і сподняе, і хусткі, і кашалькі,

22сьветлыя шаты і вэлюмы, і павязкі, і покрывы.

23І будзе замест пахошчаў смурод, і замест пояса будзе вяроўка, і замест кудзерак плешына, і замест багатае шаты вярэта цесная, замест хараства кляймо ганьбы.

24Мужчыны твае загінуць ад меча, і адважнікі твае - на вайне.

25І будуць енчыць і плакаць брамы сталіцы, і будзе яна сядзець на зямлі спусташэньня.

← ІСАІ 2 ІСАІ ІСАІ 4 →

ІСАІ 3 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)