We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 82

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 81 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 83 →

1Песьня. Псальма Асафава.

2Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!

3Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:

4супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;

5сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».

6Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:

7селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,

8Гевал і Амон і Амалік, Філістымляне з жыхарамі Тыра;

9і Асур прыстаў да іх; яны сталі сілаю ўсім сынам Лотавым.

10Зрабі ім тое самае, што Мадыяму, што Сісару, што Явіну каля патока Кісона,

11якія вынішчаны ў Аэндоры, зрабіліся гноем зямлі.

12Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам,

13якія казалі: «возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя».

14Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.

15Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвае горы,

16так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,

17напоўні аблічча іхняе сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!

18Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,

19і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя - Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.

← ПСАЛТЫР 81 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 83 →

ПСАЛТЫР 82 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)