We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 67

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 66 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 68 →

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Песьня.

2Няхай паўстане Бог - і расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад аблічча Ягонага ўцякуць Яго ненавісьнікі!

3Як дым разьвейваецца, так іх разьвей; як топіцца воск ад вагню, так бязбожнікі прад абліччам Божым хай загінуць!

4А праведнікі хай узрадуюцца і ўсьцешацца прад Богам, і ўзьвесяляцца ў радасьці.

5Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму, праслаўляйце Таго, Хто па нябёсах ідзе; Гасподзь імя Яму, - і прад абліччам Ягоным радуйцеся.

6Сіротам Бацька і ўдовам судзьдзя Бог у сьвятой сялібе Сваёй!

7Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні.

8Божа! калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі Ты ішоў па пустыні,

9зямля скаланалася, нават нябёсы плавіліся, ад аблічча Божага, і гэты Сінай - ад аблічча Бога, Бога Ізраілевага.

10Шчодры дождж праліваў Ты, Божа, на Тваю спадчыну, і калі яна зьнемагала ад працы, Ты падмацоўваў яе.

11Народ Твой там жыў; з даброці Тваёй, Божа, ты ўдзяляў беднаму.

12Гасподзь дасьць слова: зьвястунак вялікае мноства.

13«Цары войска ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што дома сядзіць, дзеліць здабычу.

14Калі спачываеце вы ў сваіх вотчынах, вы - як галубіца, у якое крылы срэбрам пакрытыя, а пёры чыстым золатам:

15калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі, яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне.

16Гара Божая! - гара Васанская! гара высокая - гара Васанская!

17Што ж вы зайздросьліва глядзіце, горы высокія, на гару, на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна!

18Калясьніц Божых процьма, тысячы тысяч сярод іх; сярод іх Гасподзь на Сінаі, у сьвятыні.

19Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога.

20Дабраславёны Бог кожны дзень, Бог ускладае на нас цяжар, але Ён і ратуе нас.

21Бог нам - Бог на ратаваньне; ва ўладзе Госпада Ўладыкі брама сьмерці.

22Але Бог патрушчыць голаў ворагам Сваім, валасатае цемя таго, хто ў грахах сваіх закасьцянеў.

23Гасподзь сказаў: ад Васана вярну, выведу з прадоньня марскога,

24каб ты апусьціў нагу тваю, як сабакі твае язык свой, у кроў ворагаў.

25Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго, Цара майго ў сьвятыні:

26наперадзе йшлі сьпевакі, ззаду ішлі музыкі, пасярэдзіне дзевы з тымпанамі:

27«Дабраслаўляйце Бога Госпада на сходах, вы - ад семені Ізраілевага!»

28Там Веньямін малодшы - іхні князь; князі Юдавы - уладыкі іхнія; князі Завулонавы, князі Нэфталімавы.

29Бог твой наказаў табе сілу. Умацуй, Божа, тое, што Ты зрабіў нам!

30Дзеля храма Твайго ў Ерусаліме цары прынясуць Табе дары.

31Утаймуй зьвера ў трысьнягу, - статак валоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зьліткамі срэбра; рассып народы, што бітваў прагнуць.

32Прыйдуць вяльможы з Егіпта; Эфіопія рукі свае працягне да Бога.

33Царствы зямныя! сьпявайце Богу, услаўляйце Госпада,

34Які крочыць на нябёсах нябёсаў спрадвеку. Вось, Ён дае голасу Свайму голас моцы.

35Узьнясеце славу Богу! веліч Ягоная - на Ізраіле, і магутнасьць Ягоная - на аблоках.

36Грозны Ты, Божа, у Сьвятыні Тваёй. Бог Ізраілеў - Ён дае сілу і моц народу Свайму. Дабраславёны Бог!

← ПСАЛТЫР 66 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 68 →

ПСАЛТЫР 67 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)