We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 65

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 64 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 66 →

1Клікніце Богу, уся зямля.

2Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.

3Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх! У вялікай сіле Тваёй упакорацца Табе ворагі Твае.

4Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні!

5Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.

6Ён мора ў сушу ператварыў: раку перайшлі нагамі; там радасьць была нам у Ім.

7Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.

8Дабраславеце, народы, Бога нашага і ўзнясеце славу Яму.

9Ён жыцьцё захаваў душы нашай, і назе нашай ня даў пахіснуцца.

10Ты нас выпрабаваў, Божа, ператапіў нас, як топяць срэбра.

11Ты ўвёў нас у сетку, аковы паклаў нам на сьцёгны нашыя,

12пасадзіў чалавека на галаву нам. Мы ўвайшлі ў вагонь і ў ваду, і Ты вывеў нас на волю.

13Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, аддам Табе зарукі мае,

14якія вымавілі вусны мае і сказаў язык мой у скрусе маёй.

15Цэласпаленьні тлустыя прынясу я Табе, з дымам ахвярным з авечага лою; ахвярую валоў і казлоў.

16Прыйдзеце, паслухайце ўсе, богабаязныя, і я абвяшчу вам, што стварыў Ён душы маёй.

17Я паклікаў Яго вуснамі маімі і ўславіў Яго языком маім.

18Калі б угледзеў я беззаконьне ў сэрцы маім, дык не пачуў бы мяне Гасподзь.

19Але Бог пачуў, уважыў голасу маленьня майго.

20Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і не адвярнуў ад мяне ласкі Свае.

← ПСАЛТЫР 64 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 66 →

ПСАЛТЫР 65 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)