We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 51

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 50 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 52 →

1Кіроўцу хору. Вучэньне Давідава,

2пасьля таго, як прыходзіў Доік Ідумэянін, і данёс Саўлу, і сказаў яму, што Давід прыйшоў у дом Ахімэлэхаў.

3Чаго хвалішся злачынствам, магутны? Ласка Божая заўжды са мною;

4твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!

5Ты болей любіш зло, чым дабро, а няпраўду болей за праўду казаць;

6ты любіш усякія шкадлівыя словы, язык аблудны.

7За гэта Бог зруйнуе цябе дарэшты, выкіне цябе і вырве цябе зь сялібы тваёй і корань твой зь зямлі жывых.

8Убачаць праведнікі і напалохаюцца; пасьмяюцца зь іх і скажуць:

9вось чалавек, які ня ў Богу закладваў цьвярдыню сваю, а спадзяваўся на мностьва багацьця свайго, мацаваўся ў злачынстве сваім.

10А я, як аліва зялёная, у доме Божым; і надзею кладу на міласьць Божую на векі вечныя,

11вечна буду славіць Цябе за тое, што Ты ўчыніў, і на Тваё спадзявацца імя, бо яно добрае перад сьвятымі Тваімі.

← ПСАЛТЫР 50 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 52 →

ПСАЛТЫР 51 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)