We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 48

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 47 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 49 →

1Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.

2Слухайце гэта, усе народы; уважайце гэтаму ўсе, хто жыве на сьвеце,

3і простыя, і знакамітыя, багаты, гэтак сама і бедны;

4вусны мае вымавяць мудрасьць, а развагі сэрца майго - веданьне.

5Нахілю вуха маё да прыпавесьці; адкрыю загадку маю на арфе:

6«чаго мне баяцца ў дні бедства, калі абчэпіць мяне злосьць шляхоў маіх беззаконных»,

7якія надзею кладуць на багацьце і сваімі дастаткамі хваляцца?

8Чалавек ня выкупіць брата свайго ніяк і за яго ня дасьць выкупу Богу;

9бо выкуп за душы іхнія дарагі, і ня будзе таго вавек,

10каб застаўся хто жыць назаўсёды і ня ўбачыў магілы.

11Кожны бачыць, што і мудрыя паміраюць, як і невукі і бязглуздыя гінуць, пакідаюць маёмасьць сваю іншым.

12У думках у іх, што хаты іхнія вечныя, і што харомы іхнія з роду да роду, і землі свае яны называюць сваімі імёнамі.

13Ды не застанецца ў пашане чалавек, падобна жывёле, якая гіне.

14Такая дарога іхняя ёсьць іхняя неразумнасьць, хоць за імі ідуць тыя, што думку іхнюю ўхваляюць.

15Як авечак, у апраметную іх зьвядуць: сьмерць будзе іх пасьвіць, а раніцай праведнікі запануюць над імі; сіла іхняя вычарпаецца; магіла - жытлішча іхняе.

16Але вызваліць Бог душу маю ад улады сьмяротнага краю, калі прыме мяне.

17Ня бойся, калі чалавек багацее, калі слава дома ягонага множыцца:

18бо, памерлы, нічога з сабою ня возьме; ня пойдзе за ім слава ягоная,

19хоць пры жыцьці ён душы сваёй патураў, і ўслаўляюць цябе, калі ты сабе робіш дабро,

20але ён пойдзе да роду бацькоў сваіх, якія ніколі ня ўбачаць сьвятла.

21Чалавек у пашане, але неразумны, падобны да жывёлы, якая гіне.

← ПСАЛТЫР 47 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 49 →

ПСАЛТЫР 48 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)