We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 4

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 3 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 5 →

1Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.

2Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.

3Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?

4Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.

5У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!

6Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.

7Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!

8Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.

9Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.

← ПСАЛТЫР 3 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 5 →

ПСАЛТЫР 4 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)