We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 36

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 35 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 37 →

1Псальма Давідава.

2бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць.

3Спадзявайся на Госпада і рабі дабро; жыві на зямлі і праўды трымайся.

4Суцяшайся Госпадам, і Ён спраўдзіць жаданьні сэрца твайго.

5Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць,

6і выведзе, як сьвятло, праўду тваю, і справядлівасьць тваю, як полудзень.

7Скарыся Госпаду і на Яго спадзявайся. Не зайздросьці таму, каму шчасьціць у дарозе ягонай, чалавеку хітрамыснаму.

8Перастань гневацца і пакінь запальчывасьць; ня імкніся рабіць благое,

9бо хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.

10Яшчэ трохі, і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае, і няма яго.

11А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім.

12Бязбожны зло намышляе супроць праведніка і скрыгоча на яго зубамі сваімі;

13а Гасподзь пасьміхаецца зь яго; бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.

14Бязбожныя вымаюць меч і напінаюць лук свой, каб паваліць беднага і ўбогага, каб зваліць тых, у каго дарога простая:

15меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лукі іхнія паламаюцца.

16Лепш - малое ў праведніка, чым багацьце - у многіх бязбожнікаў,

17бо зламаюцца плечы ў бязбожных, а праведных сіліць Гасподзь!

18Гасподзь ведае дні беззаганных і дастатак іхні застаецца навечна.

19Ня будуць яны пасаромлены ў люты час, і ў дні голаду сытыя будуць;

20а бязбожныя загінуць, і ворагі Гасподнія, як авечы лой, зьнікнуць, у дыме зьнікнуць.

21Пазычае бязбожны - і не аддае, а праведны ўмілажальваецца і дае,

22бо ўміласлаўленыя Ім - зямлю ўспадкуюць, а праклятыя Ім - будуць вынішчаны.

23Ад Госпада крокі чалавека пабожнага ставяцца моцна, і Ён дабраволіць дарозе ягонай:

24калі ён будзе падаць, не ўпадзе, бо Гасподзь падтрымлівае яго за руку.

25Я быў малады і састарыўся, а ня бачыў праведніка пакінутага, і нашчадкаў яго, каб хлеба прасілі:

26ён кожны дзень шкадуе і пазычае, і нашчадкам ягоным - дабраславеньне будзе.

27Ухіляйся ад благога, і рабі дабро, і жыць будзеш вечна:

28бо і Гасподзь любіць праўду, і не пакідае богабаязных Сваіх; навек ацалёныя будуць яны; а насеньне бязбожных вынішчыцца.

29Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.

30Вусны праведніка мудрасьць маўляюць, і язык ягоны вымаўляе праўду.

31Закон Божы ў сэрцы ў яго; не пахіснуцца ногі ягоныя.

32Бязбожны падглядвае праведніка і спрабуе забіць яго;

33але Гасподзь не аддасьць яго ў рукі ягоныя, і ня дасьць зьвінаваціць яго, калі яго будуць судзіць.

34Спадзявайся на Госпада, і трымайся дарогі Ягонай: і Ён падыме цябе, каб ты зямлю ўспадкаваў; і калі будуць зьнішчаць бязбожных, ты ўбачыш.

35Бачыў я бязбожніка грознага, які разгаліноўваўся, нібы самарослае расахатае дрэва;

36але ён прайшоў, і вось, няма яго; шукаю яго і не знаходжу.

37Назірай за беспахібным і дзівіся на праведнага; бо чалавеку міралюбнаму - будучыня;

38а беззаконьнікі ўсе вынішчацца; будучыня беззаконьнікаў зьнікне.

39Ад Госпада выратаваньне праведнікам, Ён - абарона ім у часіны жальбы:

40і дапаможа ім Гасподзь і вызваліць іх; выбавіць іх ад бязбожных і ўратуе іх, бо яны на Яго надзею кладуць.

← ПСАЛТЫР 35 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 37 →

ПСАЛТЫР 36 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)