We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 29

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 28 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 30 →

1Псальма Давідава пры абнаўленьні дома.

2Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.

3Госпадзе Божа мой! я паклікаў Цябе, і Ты мяне вылечыў.

4Госпадзе! Ты вывеў зь пекла душу маю і ажывіў мяне, каб я ня сышоў у магілу.

5Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Ягоныя, слаўце памяць сьвятыні Ягонай,

6бо на хвіліну гнеў Ягоны, на ўсё жыцьцё ўпадабаньне Ягонае: увечары пачынаецца плач, а на раніцу - радасьць.

7І я казаў у дабрадзействе маім: «не пахіснуся вавек».

8Па ўпадабаньні Тваім, Госпадзе, Ты ўмацаваў гару маю; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я сумеўся:

9Тады Цябе, Госпадзе, я клікаў, і Госпада майго я маліў:

10«якая карысьць у крыві маёй, калі я сыду ў магілу? ці ж будзе тло маё Цябе славіць? ці будзе ўзьвяшчаць Тваю праўду?

11пачуй, Госпадзе, і памілуй мяне, Госпадзе! будзь мне памочнікам».

12І Ты скаргі мае абярнуў у радасьць, вярэту маю зьняў зь мяне і аперазаў мяне весялосьцю,

13хай славіць Цябе душа мая і хай не змаўкае. Госпадзе Божа мой! буду славіць Цябе вечна.

← ПСАЛТЫР 28 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 30 →

ПСАЛТЫР 29 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)