We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 24

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 23 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 25 →

1Псальма Давідава.

2Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.

3Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.

4Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.

5Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.

6Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.

7Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!

8Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,

9вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.

10Усе дарогі Гасподнія - міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.

11Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.

12Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.

13Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю.

14Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.

15Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.

16Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.

17Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,

18падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.

19Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.

20Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.

21Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.

22Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх смуткаў ягоных.

← ПСАЛТЫР 23 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 25 →

ПСАЛТЫР 24 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)