We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 20

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 19 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 21 →

1Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.

3Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.

4Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.

5Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.

6Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.

7Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго,

8бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца.

9Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў.

10У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную; у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь.

11Ты вынішчыш плод іхні - спасярод сыноў чалавечых,

12бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога,

13Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім.

14Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.

← ПСАЛТЫР 19 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 21 →

ПСАЛТЫР 20 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)