We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 2

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 1 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 3 →

1Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае?

2Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага:

3«Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы».

4Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх.

5Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць;

6«Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю.

7Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: «Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў;

8прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае - аж па край зямлі!

9Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны».

10Дык вось - урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя,

11служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем.

12Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца.

← ПСАЛТЫР 1 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 3 →

ПСАЛТЫР 2 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)