We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 117

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 116 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 118 →

1Алілуя.

2Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.

3Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.

4Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.

5З уціску паклікаў я Госпада, і пачуў мяне, і на шырокае месца вывеў мяне Гасподзь.

6Гасподзь за мяне - не збаюся: што зробіць мне чалавек?

7Гасподзь мне памочнік: буду глядзець на ворагаў маіх.

8Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на чалавека.

9Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на князёў.

10Усе народы абступілі мяне, але імем Гасподнім я іх скінуў;

11Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў.

12Абселі мяне, як пчолы соты, і пагасьлі, як вагонь у цёрне; імем Гасподнім я іх скінуў.

13Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпаў; але Гасподзь падтрымаў мяне.

14Гасподзь сіла мая і песьня; Ён зрабіўся выратаваньнем маім.

15Голас радасьці і выратаваньня ў жытлішчах праведнікаў; правіца Гасподняя творыць сілу!

16Правіца Гасподняя высока, правіца Гасподняя творыць сілу!

17Не памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія.

18Строга пакараў мяне Гасподзь, але сьмерцю мяне не скараў.

19Адчынеце мне браму праўды: увайду ў яе, праслаўлю Госпада,

20вось брама Госпада, праведныя ўвойдуць у яе.

21Слаўлю Цябе, што Ты пачуў мяне і зрабіўся ратункам маім.

22Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.

23Гэта - ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах.

24Гэты дзень стварыў Гасподзь: парадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты!

25О, Госпадзе, выратуй! О, Госпадзе, пашчасьці!

26Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас з дома Гасподняга.

27Бог - Гасподзь, і апраменіў нас; зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка.

28Ты - Бог мой: славіць буду Цябе; Ты - Бог мой: славіць буду Цябе, (славіць буду Цябе, бо Ты пачуў мяне і зрабіўся маім ратаваньнем).

29Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.

← ПСАЛТЫР 116 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 118 →

ПСАЛТЫР 117 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)