We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 111

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 110 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 112 →

1Алілуя!

2Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.

3Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.

4У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.

5Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.

6Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.

7Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.

8Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.

9Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.

10Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.

← ПСАЛТЫР 110 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 112 →

ПСАЛТЫР 111 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)