We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 11

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 10 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 12 →

1Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.

2Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.

3Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.

4Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,

5тых, што кажуць: «языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?»

6Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.

7Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.

8Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.

9Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.

← ПСАЛТЫР 10 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 12 →

ПСАЛТЫР 11 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)