We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПСАЛТЫР 106

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ПСАЛТЫР 105 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 107 →

1Алілуя.

2Так хай скажуць уратаваныя Госпадам, як іх збавіў Ён ад рук ворага

3і сабраў з краін, ад усходу і захаду, ад поўначы і мора.

4Яны блукалі ў пустыні бязьлюднымі шляхамі, і не знаходзілі населенага горада;

5цярпелі голад і смагу, душа іхняя тлелася ў іх.

6Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выбавіў іх ад нягодаў іхніх,

7і павёў іх простай дарогай, каб яны ішлі да населенага горада.

8Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя для сыноў чалавечых:

9бо Ён спатоліў душу спрагненую, і душу сьмяглую напоўніў дабром.

10Яны сядзелі ў цемры і ў засені сьмяротнай, скаваныя скрухаю і жалезам;

11бо не ўпакорваліся словам Божым і волю Ўсявышняга занядбалі.

12Ён упакорыў ім сэрца працаю; і яны зьнемаглі, і ня было памочніка.

13Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выратаваў іх ад бедстваў іхніх,

14вывеў іх зь цемры і засені сьмяротнай, і разарваў іхнія путы.

15Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя справы Ягоныя для сыноў чалавечых:

16бо Ён разбурыў браму медную, і жалезныя кайданы паламаў.

17Неразумныя цярпелі за беззаконныя шляхі свае і за няпраўды свае;

18усякаю ежаю грэбавала душа іх, і яны набліжаліся да брамы сьмерці.

19Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён уратаваў іх у іхняй нягодзе;

20паслаў слова Сваё, і ацаліў іх, і выбавіў іх ад магілаў іхніх.

21Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!

22Хай прыносяць Яму ахвяру хвалы, і хай абвяшчаюць пра справы Ягоныя песьняю!

23Хто выпраўляецца на караблях у мора, хто справы ўчыняе на водах вялікіх, -

24бачыць Гасподнія дзеі і цуды Ягоныя ў бездані:

25Ён маўляе, - і паўстае буйны вецер, і высока падымае хвалі яго:

26узыходзяць да неба, ападаюць у бездань; душа іхняя растае ў нягодах;

27яны кружацца і хістаюцца, нібы п'яныя, і ўся мудрасьць іхняя зьнікае.

28Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён вывеў іх зь нягодаў іхніх.

29Ён ператварае буру ў цішыню, і хвалі сунімаюцца.

30І радуюцца, што яны суцішыліся, і Ён прыводзіць іх да жаданае прыстані.

31Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!

32Хай славяць Яго на сходзе народным, і хай славяць Яго ў гурце старэйшынаў!

33Ён ператварае рэкі ў пустыню і крыніцы вады - у сушу,

34зямлю пладавітую - у саланчак, за бязбожнасьць тых, што жывуць на ёй.

35Ён ператварае пустыню ў возера, і зямлю высахлую - у крыніцу вады;

36і пасяляе там спрагненых, і яны будуюць горад, каб жыць у ім;

37засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, якія родзяць ім багатыя плады.

38Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее.

39Паменшыліся яны, і ўпалі ад прыгнёту, гароты і скрухі;

40Ён вылівае зьнявагу на князёў, і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе дарог няма.

41А гаротнага выцягвае з гароты, і род ягоны памнажае, як статак авечак.

42Праведнікі бачаць гэта, і радуюцца, а ўсякае няверства засланяе вусны свае.

43Хто мудры, той заўважыць гэта, і зразумее ласку Госпада.

← ПСАЛТЫР 105 ПСАЛТЫР ПСАЛТЫР 107 →

ПСАЛТЫР 106 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)