We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

КАЛАСЯНАЎ 2

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← КАЛАСЯНАЎ 1 КАЛАСЯНАЎ КАЛАСЯНАЎ 3 →

1Хачу, каб вы ведалі, які подзьвіг нясу я за вас і за тых, што ў Лаадыкіі (і ў Ераполі), і за ўсіх, хто ня бачыў аблічча майго ў плоці,

2каб усьцешыліся сэрцы іхнія, паяднаныя ў любові, каб узбагаціліся поўным разуменьнем дзеля дасканалага спазнаньня тайны Бога і Айца і Хрыста,

3у Якім схаваны ўсе скарбы мудрасьці і веданьня.

4Гэта кажу я дзеля таго, каб хто-небудзь ня зьвёў вас лісьлівымі словамі;

5бо, хоць і няма мяне з вамі целам, затое духам я з вамі, радуючыся і сузіраючы вашае добрае ўладкаваньне і цьвёрдасьць веры вашае ў Хрыста.

6А таму, як вы прынялі Хрыста Ісуса Госпада, так хадзеце і ў Ім,

7укарэненыя і ўцьверджаныя ў Ім і ўмацаваныя ў веры, як вы навучаны, узбагачаючыся ў ёй з удзячнасьцю.

8Глядзеце, браты, каб хто ня прывабіў вас філасофіяй і пустымі панадамі, па пераказах чалавечых, па стыхіях сьвету, а не па Хрысьце,

9бо ў ім жыве ўся паўната Боства цялесна,

10і вы маеце паўнату ў Ім, Які ёсьць галава ўсяго начальства і ўлады;

11у Ім вы і абрэзаны абразаньнем нерукатворным, калі скінулі грахоўнае цела плоці, абразаньнем Хрыстовым;

12былі пахаваныя зь Ім у хрышчэньні, у Ім вы разам і ўваскрэсьлі вераю ў сілу Бога, Які ўваскрэсіў Яго зь мёртвых,

13і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і ў неабразаньні плоці вашай, ажывіў разам зь Ім, дараваўшы нам усе грахі,

14скасаваўшы вучэньнем былое пра нас рукапісаньне, якое было супроць нас, і Ён узяў яго з асяродзьдзя і цьвікамі прыбіў да крыжа;

15забраўшы сілу ў начальстваў і ўладаў, уладна паставіў іх пад ганьбу, перамогшы іх Сабою.

16Дык вось, хай ніхто не асуджае вас за ежу, пітво, ці за якое-небудзь сьвята, ці ў справе маладога месяца, ці суботы:

17гэта ёсьць цень будучыні, а цела - у Хрысьце.

18Ніхто хай не ашуквае вас сваёй самавольнай удаванай пакораю і службай анёлаў, урываючыся ў тое, чаго ня бачыў, неразважліва надзімаючыся плоцкім сваім розумам

19і ня трымаючыся галавы, ад якое ўсё цела, суглобамі і зьвязкамі жыўнасна злучанае і змацаванае, расьце ростам Божым.

20Дык вось, калі вы з Хрыстом памерлі для стыхіяў сьвету, дык чаму вы, жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:

21«не чапай», «ня еж», «ня руш»,

22што ўсё, тлее ад ужываньня, - згодна з запаведзямі і вучэньнем чалавечым?

23Гэта мае толькі бачнасьць мудрасьці ў самавольным служэньні, мудрай пакоры і тленьні цела, у пэўным заняхайваньні насычэньня плоці.

← КАЛАСЯНАЎ 1 КАЛАСЯНАЎ КАЛАСЯНАЎ 3 →

КАЛАСЯНАЎ 2 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)