We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ВЫСЛОЎІ 28

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ВЫСЛОЎІ 27 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 29 →

1Бязбожнік бяжыць, калі ніхто ня гоніцца за ім; а праведнік адважны, як леў.

2Калі краіна адступіцца ад закона, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры разумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная.

3Чалавек бедны і прыгнятальнік слабых тое самае, што праліўны дождж, які змывае хлеб.

4Адступнікі ад закона хваляць бязбожных, а тыя, што трымаюцца закона, абураюцца імі.

5Злыя людзі не разумеюць справядлівасьці, а шукальнікі Госпада разумеюць усё.

6Лепш бедны, які ходзіць у сваёй беззаганнасьці, чым той, хто выкручвае шляхі свае, хоць ён і багаты.

7Хто захоўвае закон - сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго.

8Хто памнажае маёмасьць сваю ростам і ліхвою, той зьбірае яе дабрачынцам бедных.

9Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва - мярзота.

10Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро.

11Чалавек багаты - мудрэц у вачах сваіх, але разумны бядняк бачыць яго наскрозь.

12Калі трыумфуюць праведнікі, вялікая слава; але калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца.

13Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.

14Шчасны чалавек, які заўсёды ў страху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду.

15Як рыклівы леў і галодны мядзьведзь, так бязбожны валадар над бедным народам.

16Неразумны валадар шмат чыніць крыўды; а той, які ненавідзіць карысьлівасьць, падоўжыць дні.

17Чалавек вінаваты ў крыві чалавечай, будзе ўцякаць да сьмерці, каб хто не схапіў яго.

18Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі дарогамі, упадзе на адной зь іх.

19Хто ўрабляе зямлю сваю, той будзе есьці хлеб; а хто пераймае гультаёў, таго накорміць галеча.

20Верны чалавек багаты на дабраславеньні; а хто сьпяшаецца разбагацець, той не застанецца без пакараньня.

21Зважаць на асобы - нядобра; такі чалавек і за кавалак хлеба зробіць крыўду.

22Сьпяшаецца да багацьця зайздросьлівы чалавек, і ня думае, што галеча спасьцігне яго.

23Хто дакарае чалавека, знойдзе большую прыязнасьць, чым той, хто лісьлівіць языком.

24Хто абкрадвае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «гэта ня грэх», той - саўдзельнік грабежнікаў.

25Пыхлівец распальвае свару, а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў дабрадзенстве.

26Хто спадзяецца на сябе, той неразумны; а хто ходзіць у мудрасьці, той будзе цэлы.

27Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў.

28Калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца; а калі яны падаюць, множацца праведнікі.

← ВЫСЛОЎІ 27 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 29 →

ВЫСЛОЎІ 28 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)