We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ВЫСЛОЎІ 26

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ВЫСЛОЎІ 25 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 27 →

1Як сьнег летам і дождж у жніва, так гонар не пасуе неразумнаму.

2Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца.

3Плётка каню, аброць аслу, а кій немысьлю.

4Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпадобніўся яму;

5а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх.

6Падцінае сабе ногі, робіць шкоду сабе той, хто пасылае наказ празь немысьля.

7Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага.

8Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному.

9Што калючы бадзяк у руцэ ў п'янага, тое і выслоўе на вуснах у неразумнага.

10Дужы робіць усё адвольна: і неразумнага ўзнагароджвае, і кожнага праходжага ўзнагароджвае.

11Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае.

12Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, - дык на дурнога болей надзеі, чым на яго.

13Гультай кажа: «леў на дарозе! леў на дварэ!»

14Дзьверы паварочваюцца на завесах сваіх, а гультай на ложку сваім.

15Гультай апускае руку сваю да міскі, ды яму цяжка падняць яе да рота свайго.

16Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна.

17Хапае сабаку за вушы той, хто, праходзячы міма, лезе ў чужую спрэчку.

18Як той, хто прыкідваецца вар'ятам, кідае агонь, стрэлы і сьмерць,

19так - чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: «я толькі пажартаваў».

20Дзе няма болей дроў, агонь патухае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае.

21Вугаль - на жар, дровы - на распал свары.

22Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны ўваходзяць у нутро жывата.

23Як нячыстым срэбрам абкладзены гліняны посуд, так і палымяныя вусны і сэрца ліхое.

24Вуснамі сваімі прыкідваецца вораг, а ў сэрцы сваім намышляе ліхое.

25Калі ён гаворыць і пяшчотным голасам, ня вер яму; бо сем мярзотаў у сэрцы ў яго.

26Хто нянавісьць прыкрывае на самоце, злосьць таго адкрыецца ў народным сходзе.

27Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вернецца.

28Хлусьлівы язык ненавідзіць тых, каго ён параніў, і лісьлівыя вусны рыхтуюць падзеньне.

← ВЫСЛОЎІ 25 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 27 →

ВЫСЛОЎІ 26 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)