We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ВЫСЛОЎІ 14

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ВЫСЛОЎІ 13 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 15 →

1Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.

2Хто ідзе простаю дарогаю, баіцца Госпада; а чые дарогі крывыя, той ня дбае пра Яго.

3У вуснах у немысьля - біч на яго ганарыстасьць; а вусны мудрых ахоўваюць самыя сябе.

4Дзе няма валоў, там - ясьлі пустыя; а багата ж прыбытку ад сілы валоў.

5Верны сьведка ня хлусіць, а ілжу пашырае сьведка ілжывы.

6Распусны шукае мудрасьці і не знаходзіць; а разумны лёгка набывае веды.

7Адыдзі ад чалавека пустога, у якога ты ня бачыш разумных вуснаў.

8Мудрасьць разумнага - што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць немысьляў - толькі ашука.

9Неразумныя сьмяюцца з грэху, а сярод праведных - Божая мілата.

10Сэрца ведае горыч сваю, і чужынец ня дзеліць радасьці ягонай.

11Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце.

12Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі; але канец іх - шлях сьмерці.

13І ад сьмеху часам баліць сэрца, і канцом радасьці бывае смутак.

14Чалавек з разбэшчаным сэрцам насыціцца ад дарог сваіх, і добры - ад сваіх.

15Немысель верыць кожнаму слову, а разумны зважае на крокі свае.

16Мудры баіцца і ўнікае зла, а неразумны раздражнёны і саманадзейны.

17Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.

18Невукі спадкуюць дурасьць, а разумных увенчваюць веды.

19Схіляцца ліхія перад добрымі, і бязбожныя - каля варот праведніка.

20Беднага ненавідзіць, бывае, нават блізкі яго, а ў багатага многа сяброў.

21Хто пагарджае блізкім сваім, той грэшыць; а мілажальны да бедных, той шчасны.

22Ці не памыляюцца тыя, што намышляюць ліхое? Мілажаль і вернасьць у тых, што намышляюць добрае.

23Ад усякае працы ёсьць прыбытак, а ад пустаслоўя толькі пахіба.

24Вянок мудрых - багацьце іхняе, а дурасьць невукаў дурасьць і ёсьць.

25Верны сьведка ратуе душы, а ілжывы нагаворвае шмат ілжы.

26У страху перад Госпадам - надзея цьвёрдая, і сынам сваім Ён прыстанішча.

27Страх Гасподні - крыніца жыцьця, што аддаляе ад сетак сьмерці.

28У мностве народу - веліч цара, а пры малалюдзтве - бяда ўладару.

29У цярплівага чалавека багата розуму, а ў палкага многа дурасьці.

30Ціхмянае сэрца - жыцьцё целу, а зайздрасьць - гнілізна касьцям.

31Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму.

32За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.

33Мудрасьць у сэрцы ў разумнага, і сярод неразумных яна адкрываецца.

34Праведнасьць узвышае народ, а беззаконьне - ганьба народаў.

35Ласка царова - рабу разумнаму, а гнеў цара - супроць таго, хто ганьбіць яго.

← ВЫСЛОЎІ 13 ВЫСЛОЎІ ВЫСЛОЎІ 15 →

ВЫСЛОЎІ 14 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)