We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ПІЛІПЯНАЎ 1

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

ПІЛІПЯНАЎ ПІЛІПЯНАЎ 2 →

1Павал і Цімафей, рабы Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што жывуць у Піліпах, зь япіскапамі і дыяканамі:

2мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

3Дзякую Богу майму кожны раз, як згадваю вас,

4заўсёды ў кожнай малітве маёй за ўсіх вас з радасьцю молячыся,

5за ваш удзел у зьвеставаньні зь першага дня аж да сёньня,

6упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую дзею, будзе завяршаць яе да дня Ісуса Хрыста,

7як і трэба мне думаць пра ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы ў кайданах маіх, і ў абароне і ў сьцьверджаньні зьвеставаньня, вас усіх, як супольнікаў маіх у мілаце.

8Бог - сьведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Ісуса Хрыста;

9і малюся за тое, каб любоў ваша яшчэ больш узрастала ў спазнаньні і ўсякім досьведзе,

10каб, спазнаючы лепшае, вы былі чыстыя і неспатыкнёныя ў дзень Хрыста,

11поўныя пладоў праведнасьці празь Ісуса Хрыста, на славу і хвалу Божую.

12Жадаю, браты, каб вы ведалі, што акалічнасьці мае паслужылі на большы посьпех зьвеставаньня,

13так што кайданы мае за Хрыста зрабіліся вядомыя ўсёй праторыі і ўсім астатнім,

14і большая частка братоў у Госпадзе, пасьмялеўшы праз кайданы мае, пачалі з большаю адвагаю, бязбоязна прапаведаваць слова Божае.

15Некаторыя, праўда, з зайздрасьці альбо зь перакорлівасьці, а іншыя з добрай прыхільнасьці прапаведуюць Хрыста:

16адны зь перакорлівасьці прапаведуюць Хрыста ня чыста, думаючы пабольшыць цяжар кайданоў маіх;

17а другія - зь любові, ведаючы, што я пастаўлены бараніць зьвеставаньне.

18Але што да таго? Як бы ні прапаведавалі Хрыста, ці дзеля блізіру, а ці шчыра, я і таму радуюся і буду радавацца,

19бо ведаю, што гэта паслужыць мне на збавеньне дзякуючы вашай малітве і садзеяньню Духа Ісуса Хрыста,

20пры пэўнасьці і надзеі маёй, што я ні ў чым пасаромлены ня буду, а пры поўнай адвазе, і сёньня, як і заўсёды, праславіцца Хрыстос у целе маім, хай тое жыцьцём, хай сьмерцю.

21Бо для мяне жыцьцё - Хрыстос, і сьмерць - набытак.

22А калі жыцьцё ў плоці дае плод маёй дзеі, дык ня ведаю, што выбраць.

23Вабіць мяне і тое і другое: хочацца і разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта непараўнальна лепей;

24а заставацца ў плоці больш патрэбна вам:

25і я пэўна ведаю, што застануся і буду з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці ў веры,

26каб хвала ваша ў Хрысьце Ісусе памножылася празь мяне, пры маім другім да вас прыходзе.

27Толькі жывеце годнасна зьвеставаньня Хрыстовага, каб мне, калі я прыйду і пабачу вас, альбо калі ня прыйду, чуць пра вас, што стаіце вы ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Дабравесьця,

28і не баіцеся ні ў чым праціўнікаў; гэта ім ёсьць знак пагібелі, а вам - выратаваньня. І гэта ад Бога;

29бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі вераваць у Яго, але і пакутаваць за Яго.

30Такім самым подзьвігам, які вы бачылі ўва мне і сёньня чуеце пра мяне.

ПІЛІПЯНАЎ ПІЛІПЯНАЎ 2 →

ПІЛІПЯНАЎ 1 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)