We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

МАРКА 1

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

МАРКА МАРКА 2 →

1Пачатак Дабравесьця Ісуса Хрыста, Сына Божага,

2як напісана ў прарокаў: «вось, Я пасылаю анёла Майго перад Табою».

3«Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму».

4Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні і прапаведуючы хрышчэньне пакаяньня на дараваньне грахоў.

5І выходзілі да яго ўся краіна Юдэйская і Ерусалімляне; і хрысьціліся ў яго ўсе ў рацэ Ярдане, спавядаючыся ў грахах сваіх.

6А ў Яна была вопратка зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы ягонай, і еў акрыды і дзікі мёд.

7І прапаведаваў, кажучы: ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я ня варты, нахіліўшыся, разьвязаць рэмень абутку Ягонага;

8я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.

9І было ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысьціўся ў Яна ў Ярдане.

10І калі выходзіў з вады, убачыў адразу Ян, як адчыніліся нябёсы, і Духа, як голуба, Які сыходзіў на Яго.

11І голас быў зь нябёсаў: «Ты Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў».

12І адразу пасьля гэтага Дух вядзе Яго ў пустыню.

13І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны сатаною, і быў са зьвярамі; і анёлы слугавалі Яму.

14А пасьля таго, як прададзены быў Ян, прыйшоў Ісус ў Галілею, прапаведуючы Дабравесьце Царства Божага,

15і кажучы, што прыйшоў час і наблізілася Царства Божае: пакайцеся і веруйце ў Дабравесьце.

16А праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.

17І сказаў ім Ісус: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.

18І яны адразу, пакінуўшы мярэжы свае, пайшлі за Ім.

19І прайшоўшы адтуль далей, Ён угледзеў Якава Зевядзеевага і Яна, брата ягонага, таксама ў лодцы; яны ладзілі мярэжы,

20і адразу заклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Зевядзея ў лодцы з работнікамі, пайшлі за Ім.

21І прыходзяць у Капернаум; і неўзабаве ў суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і вучыў.

22І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто ўладу мае, а не як кніжнікі.

23У сынагозе іхняй быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і закрычаў:

24кінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў пагубіць нас! ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы.

25Але Ісус загразіў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго.

26Тады дух нячысты, скалануўшы яго і закрычаўшы зычным голасам, выйшаў зь яго.

27І жахнуліся ўсе, і пыталіся адзін у аднаго: што гэта? што гэта за вучэньне новае, што Ён і духам нячыстым загадвае і яны слухаюцца Яго.

28І хутка разышлася пра Яго пагалоска па ўсіх землях вакол Галілеі.

29Выйшаўшы неўзабаве з сынагогі, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя зь Якавам і Янам.

30А Сымонава цешча ляжала ў гарачцы; і адразу кажуць Яму пра яе.

31Падышоўшы, Ён падняў яе, узяў яе за руку; і гарачка адразу пакінула яе, і яна пачала слугаваць ім.

32А як зьмяркалася, калі заходзіла сонца, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі.

33І ўвесь горад сабраўся да дзьвярэй.

34І Ён ацаліў многіх, што цярпелі ад розных хваробаў; выгнаў шмат дэманаў і не дазваляў дэманам гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.

35А нараніцу, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае месца, і там маліўся.

36Сымон і тыя, хто быў зь Ім, пайшлі за Ім;

37і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.

38Ён кажа ім: хадзем у бліжэйшыя селішчы і гарады, каб Мне і там зьвеставаць, бо Я на тое і прыйшоў.

39І Ён зьвеставаў у сынагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў дэманаў.

40Прыходзіць да Яго пракажоны і, просячы Яго на каленях, кажа Яму: калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.

41Ісус, умілажаліўшыся зь яго, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: хачу, ачысьціся.

42Пасьля гэтага слова праказа адразу сыйшла зь яго, і ён стаўся чыстым.

43І гнеўна выгаварыўшы яму, адразу прагнаў яго

44і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы; а ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсей, на сьведчаньне ім.

45А ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і расказваць пра тое, што адбылося, так што Ісус ня мог ужо адкрыта ўвайсьці ў горад, а быў звонку, у мясьцінах пустэльных. І прыходзілі да Яго адусюль.

МАРКА МАРКА 2 →

МАРКА 1 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)