We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ІСУСА 15

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ІСУСА 14 ІСУСА ІСУСА 16 →

1Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;

2паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;

3на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,

4потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.

5А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;

6адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;

7потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;

8адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;

9ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;

10потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;

11адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.

12Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.

13І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.

14І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.

15Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.

16І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.

17І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.

18І сталася, як яна мела ісьці, дык намовілі яе прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?

19Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.

20Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:

21гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,

22Кіна, Дымона, Адада,

23Кедэс, Асор і Ітнан,

24Зіф, Тэлэм і Валот,

25Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,

26Амам, Шэма і Малада,

27Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,

28Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,

29Ваала, Іім і Ацэм,

30Элталад, Кесід і Хорма,

31Цыклаг, Мадмана і Сансана,

32Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.

33На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,

34Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,

35Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,

36Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.

37Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад,

38Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,

39Лахіс, Вацкат і Эглон,

40Хабон, Лахмас і Хітліс,

41Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.

42Ліўна, Этэр і Ашан,

43Іфтах, Ашна і Нэцыў,

44Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.

45Экрон з залежнымі ад яго гарадамі і сёламі.

46І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,

47Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.

48На горах: Шамір, Ятыр і Соха,

49Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,

50Анат, Эштэма і Анім,

51Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.

52Араў, Дума і Эшан,

53Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,

54Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.

55Маон, Карміл, Зіф і Юта,

56Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,

57Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.

58Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,

59Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.

60Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.

61У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,

62Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.

63А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.

← ІСУСА 14 ІСУСА ІСУСА 16 →

ІСУСА 15 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)