We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁВА 24

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁВА 23 ЁВА ЁВА 25 →

1Чаму не схаваныя ад Усемагутнага часіны, і тыя, што ведаюць Яго, ня бачаць дзён Ягоных?

2Межы перасоўваюць, гоняць статкі і пасьвяць у сябе;

3у сіротаў зводзяць асла, ва ўдавы бяруць пад заклад вала;

4бедных спіхваюць з дарогі, усе прыніжаныя зямлі вымушаны хавацца.

5Вось яны, як дзікія аслы ў пустыні, выходзяць на дзею сваю, устаючы рана на здабычу; стэп дае хлеб ім і дзецям іхнім;

6жнуць яны на полі не сваім і зьбіраюць вінагарад у бязбожніка;

7голыя начуюць без покрыва і бяз вопраткі на сьцюжы;

8мокнуць ад горных дажджоў і, ня маючы сховішча, ціснуцца да скалы;

9адрываюць ад саскоў сірату і з убогага бяруць заклад;

10прымушаюць хадзіць голымі, без адзеньня, і галодных кормяць каласамі;

11паміж сьценамі чавяць алей аліўкавы, топчуць у чавілах і прагнуць.

12У горадзе людзі стогнуць, і душа забіваных енчыць, і Бог не забараняе гэтага.

13Ёсьць сярод іх ворагі сьвятла, ня ведаюць ягоных шляхоў і ня ходзяць па сьцежках ягоных.

14На золку ўстае забойца, забівае беднага і ўбогага, а ўначы бывае злодзеем.

15І вока пералюбніка чакае сутоньня, кажучы: нічыё вока ня ўбачыць мяне, - і захінае твар.

16У цемры падкопваюцца пад дамы, якія ўдзень яны прыкмецілі сабе; ня ведаюць сьвятла.

17Бо ім раніца - сьмяротны цень, бо яны знаёмыя з жахамі сьмяротнага ценю.

18Лёгкі такі на паверхні вады, праклятая доля ягоная на зямлі, і не глядзіць ён на дарогу садоў вінаградных.

19Засуш і сьпёка паглынаюць сьнегавую ваду: так апраметная - грэшнікаў.

20Няхай забудзе яго нутроба матчыная; няхай ласуецца ім чарвяк; няхай не захаваецца пра яго памяць; як дрэва, няхай зломіцца беззаконьнік,

21які прыгнятае бязьдзетную, якая не раджала, і ўдаве ня робіць дабра.

22Ён і дужых зводзіць сілаю сваёю; ён устае, і ніхто ня пэўны за жыцьцё сваё.

23А Ён дае яму ўсё для бясьпекі, і ён на тое абапіраецца, і вочы Ягоныя бачаць шляхі іхнія.

24Падняліся высока, - і вось, няма іх; падаюць, і паміраюць, як і ўсе, і, як вярхі каласкоў, зразаюцца.

25Калі гэта ня так, - хто выкрые мяне за ману і ў нівеч аберне словы мае?

← ЁВА 23 ЁВА ЁВА 25 →

ЁВА 24 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)