We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁВА 11

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁВА 10 ЁВА ЁВА 12 →

1І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:

2хіба на мноства слоў нельга даць адказу, і хіба чалавек шматслоўны мае рацыю?

3Пустаслоўе тваё ці ж прымусіць маўчаць мужоў, каб ты глуміўся, і ня было каму прысароміць цябе?

4Ты сказаў: меркаваньне маё правільнае, і чысты я ў вачах Тваіх.

5Але калі б Бог загаварыў і растуліў вусны Свае дзеля цябе

6і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што табе ўдвая больш належала перацерпець! Дык вось ведай, што Бог дзеля цябе некаторыя з тваіх беззаконьняў аддаў забыцьцю.

7Ці можаш ты дасьледаваньнем знайсьці Бога? Ці можаш цалкам спасьцігнуць Усеўладнага?

8Ён вышэйшы за нябёсы, - што можаш зрабіць? глыбейшы за апраметную, - што можаш даведацца?

9Даўжэйшая за зямлю мера Ягоная і шырэйшая за мора.

10Калі Ён прыйдзе і замкне каго-небудзь у кайданы і паставіць на суд, дык хто адхіліць Яго?

11Бо Ён ведае людзей манлівых і бачыць беззаконьне, і ці ж пакіне яго без увагі?

12Але пусты чалавек мудруе, хоць чалавек нараджаецца падобна дзікаму асьляняці.

13Калі ты ўправіш сэрца сваё і працягнеш да Яго рукі твае,

14і калі ёсьць загана ў руцэ тваёй, а ты выдаліш яе і не дасі беззаконьню жыць у намётах тваіх,

15дык падымеш незаплямлены твар твой і будзеш цьвёрды і ня будзеш баяцца.

16Тады забудзеш гора: як пра ваду, што працякла, будзеш успамінаць пра яго.

17І ясьней за полудзень пойдзе жыцьцё тваё; прасьветлішся, як раніца.

18І будзеш спакойны, бо ёсьць надзея; ты аслонены і можаш спаць у бясьпецы.

19Будзеш ляжаць, і ня будзе застрашніка, і многія будуць ласьціцца да цябе.

20І вочы беззаконьнікаў растануць, і прыстанішча прападзе ў іх, і надзея іхняя шчэзьне.

← ЁВА 10 ЁВА ЁВА 12 →

ЁВА 11 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)