We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЛУКАША 1

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

ЛУКАША ЛУКАША 2 →

1Як ужо многія пачалі складаць аповесьці пра добра вядомыя сярод нас падзеі,

2як пераказалі нам тое ўсе, хто з самага пачатку быў сьведкамі і слугамі Слова, -

3дык надумаўся і я, рупліва дасьледаваўшы ўсё з пачатку, па парадку апісаць табе, глыбокашаноўны Феафіле,

4каб ты ўведаў цьвёрдую аснову таго вучэньня, у якім быў настаўлены.

5У дні Ірада, цара Юдэйскага, быў сьвятар з Авіевай чаргі, імем Захар, і жонка ягоная з роду Ааронавага, імя ейнае ілізабэта.

6Абое яны былі праведныя перад Богам, жывучы паводле ўсіх запаведзяў і ўстанаўленьняў Гасподніх беспахібна.

7У іх ня было дзяцей, бо ілізабэта была няплодная, і абое былі ўжо ў сталым веку.

8Аднаго разу, калі ён у парадку сваёй чаргі служыў перад Богам,

9па жэрабі, як заведзена было ў сьвятароў, прыпала яму ўвайсьці ў храм Гасподні кадзіць,

10а ўсё мноства людзей малілася звонку ў часе каджэньня, -

11тады зьявіўся яму анёл Гасподні, стоячы па правы бок да ахвярніка кадзільнага,

12і Захар, убачыўшы яго, сумеўся, і страх агарнуў яго.

13Анёл жа сказаў яму: ня бойся, Захар, бо пачута малітва твая, і жонка твая ілізабета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян;

14і будзе табе радасьць і весялосьць, і многія нараджэньню ягонаму ўзрадуюцца;

15бо ён вялікі будзе перад Госпадам; ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым прасякнецца яшчэ ад улоньня маці сваёй;

16і многіх з-паміж сыноў Ізраілевых наверне да Госпада Бога іхняга;

17і пройдзе перад імі ў духу і ў сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непакорлівым лад думак праведнікаў, каб зьявіць Госпаду народ падрыхтаваны.

18І сказаў Захар анёлу: па чым я пазнаю гэта? бо я стары, і жонка мая ў сталым веку.

19Анёл сказаў яму ў адказ: я Гаўрыіл, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і паведаміць табе гэта;

20і вось ты будзеш маўчаць і ня зможаш гаварыць да таго дня, калі гэта збудзецца, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія спраўдзяцца ў свой час.

21Тым часам люд чакаў Захара і зьдзіўляўся, што ён марудзіў у храме.

22А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і яны зразумелі, што ён бачыў уяву ў храме; і ён рабіў ім знакі і заставаўся нямы.

23А як скончыліся дні службы ягонай, вярнуўся ў дом свой.

24Пасьля гэтых дзён зачала ілізабэта, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, і казала:

25так учыніў мне Гасподзь у дні тыя, калі паглядзеў на мяне, каб зьняць зь мяне ганьбу сярод людзей.

26А на шостым месяцы пасланы быў анёл Гаўрыіл ад Бога ў горад Галілейскі, які называўся Назарэт,

27да Дзевы, заручанай з мужам, імем Язэп, з дому Давідавага; а імя ў Дзевы: Марыя.

28Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын.

29А Яна, угледзеўшы яго, сумелася ад словаў ягоных і разважала, што б гэта было за вітаньне.

30І сказаў Ёй анёл: ня бойся, Марыя, бо Ты здабыла мілату ў Бога;

31і вось, зачнеш ва ўлоньні, і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Ісус;

32Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага;

33і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца.

34А Марыя сказала анёлу: як будзе гэта, калі Я мужа ня знаю?

35Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым;

36вось, і ілізабэта, сваячка Твая, называная няплоднаю, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і ёй ужо шосты месяц;

37бо ў Бога не застанецца бясьсілым ніякае слова.

38Тады Марыя сказала: вось, раба Гасподняя; хай будзе Мне паводле слова твайго. І адыйшоў ад Яе анёл.

39І ўстаўшы, Марыя ў дні тыя, пасьпяшалася ў нагорную краіну, у горад Юдаў,

40і ўвайшла ў дом Захара, і прывітала ілізабэту.

41Калі ілізабэта пачула вітаньне Марыіна, варухнулася дзіцятка ў чэраве ў яе; і Елісавета напоўнілася Духам Сьвятым,

42і ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоньня Твайго!

43І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?

44Бо калі голас вітаньня Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім.

45І дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада.

46І сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада,

47і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім,

48што дагледзеў Ён пакорлівасьць рабы Сваёй; бо ад сёньня будуць шчасьціць Мяне ўсе роды,

49бо ўчыніў Мне веліч Магутны і сьвятое імя Ягонае,

50і ласка Ягоная ў роды родаў да тых, што баяцца Яго;

51зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго;

52скінуў моцных з тронаў, і ўзвысіў пакорлівых;

53галодных напоўніў дабром, а багатых пусьціў ані з чым;

54прыгарнуў Ізраіля, слугу Свайго, памятаючы пра міласэрнасьць;

55як казаў бацькам нашым, Абрагаму і семені ягонаму давеку.

56А Марыя прабыла зь ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом Свой.

57А ілізабэце прысьпеў час радзіць, і яна нарадзіла сына.

58І пачулі суседзі і родзічы ейныя, што прасьцёр Гасподзь ласку Сваю над ёю, і радаваліся зь ёю.

59На восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарам.

60На гэта маці ягоная сказала: не; а назваць яго Янам.

61І сказалі ёй: нікога няма ў радзіне тваёй, хто б называўся гэтым імем.

62І пыталіся знакамі ў бацькі ягонага, як бы ён хацеў назваць яго.

63Ён папрасіў дошчачку і напісаў: Ян імя яму. І ўсе зьдзівіліся.

64І адразу разамкнуліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён загаварыў, славячы Бога.

65І быў страх на ўсіх, што жылі вакол іх; і расказвалі пра ўсё гэта па ўсёй нагорнай краіне Юдэйскай.

66Усе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрца сваё і казалі: што будзе зь дзіцятка гэтага? І рука Гасподняя была зь ім.

67І Захар, бацька Ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і прарочыў, кажучы:

68Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, што наведаў народ Свой і даў ратунак яму,

69і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго,

70як узьвясьціў вуснамі былых ад веку сьвятых прарокаў Сваіх,

71што ўратуе нас ад ворагаў нашых; і ад рукі ўсіх ненавісьнікаў нашых;

72учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўспомніць сьвятую дамову Сваю,

73прысягу, якою прысягаў Ён Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам,

74каб бяз страху, пасьля збавеньня ад рук ворагаў нашых,

75мы служылі Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад Ім ва ўсе дні жыцьця нашага.

76А ты, дзіця, назавешся прарокам Усявышняга, бо ідзеш перад абліччам Госпада - падрыхтаваць шляхі Яму,

77каб разумеў народ Ягоны ратунак у дараваньні грахоў іхніх,

78праз шчырую міласэрнасьць Бога нашага, якой наведаў нас Усход з вышыні,

79прасьвятліць тых, што сядзяць у цемры і цяні сьмяротным, скіраваць ногі нашыя на шлях міру.

80А дзіця расло і мацавалася духам, і заставалася ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.

ЛУКАША ЛУКАША 2 →

ЛУКАША 1 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)