We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЕРАМІІ 45

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЕРАМІІ 44 ЕРАМІІ ЕРАМІІ 46 →

1Слова, якое прарок Ерамія сказаў Варуху, сыну Нірыінаму, калі ён напісаў словы гэтыя з вуснаў Ераміі ў кнігу, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага:

2так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў табе, Варух:

3ты кажаш: «гора мне! бо Гасподзь прыклаў скруху да хваробы маёй; я змогся ад уздыханьняў маіх і не знаходжу спакою».

4Так скажы яму: так кажа Гасподзь: вось, што Я пабудаваў, разбуру, і што насадзіў, выкарчую, - усю гэтую зямлю.

5А ты просіш сабе вялікага: не прасі; бо вось, Я навяду бедства на ўсякую плоць, кажа Гасподзь, а табе замест здабычы пакіну душу тваю ва ўсіх мясьцінах, куды ні пойдзеш.

← ЕРАМІІ 44 ЕРАМІІ ЕРАМІІ 46 →

ЕРАМІІ 45 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)