We Believe JesusFé, Esperança e Nova Vida

ЁВА 39

Біблія (пераклад В.Сёмухі) · bielorrusso

← ЁВА 38 ЁВА ЁВА 40 →

1Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?

2Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?

3Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;

4дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.

5Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,

6якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі - жытлішчам?

7Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,

8па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.

9Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?

10Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?

11Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?

12Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?

13Ці ты даў прыгожыя крылы паве і перэе і пух страўсу?

14Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,

15і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;

16ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,

17таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;

18а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.

19Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?

20Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных - жудасьць;

21капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;

22ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;

23калчан гучыць над ім, бліскае капэё і дзіда;

24у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;

25пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.

26Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?

27Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?

28Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;

29адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;

30птушаняты ягоныя пэюць кроў, і дзе труп, там і ён.

31І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:

32ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.

33І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:

34вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.

35Аднойчы я казаў, - цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.

← ЁВА 38 ЁВА ЁВА 40 →

ЁВА 39 — bielorrusso:

ইন্ডিয়ান রিভাইজড ভার্সন (IRV) - বেঙ্গলীBeaMRK: The Gospel of Mark in Beaver (Danezaa)